Паглядзіце на свет, спустошаны чалавецтвам, вачыма апошняй лісіцы на Зямлі ў гэтай экалагічнай прыгодзе.
Адкрыйце для сябе разбуральную сілу чалавечага роду, які дзень за днём апаганьвае, забруджвае і эксплуатуе самыя каштоўныя рэсурсы прыроды. Даследуйце розныя 3D-зоны з бакавой пракруткай і абараняйце сваіх пушыстых малых, карміце іх, назірайце, як яны растуць, заўважайце іх унікальныя рысы характару і страхі, а самае галоўнае — дапамажыце ім выжыць.
Выкарыстоўвайце цемру ночы, каб неўпрыкмет правесці свой вывадак у больш бяспечнае месца. Бавіце дзень, адпачываючы ў імправізаваным сховішчы, і старанна плануйце свой наступны крок, бо ён можа стаць апошнім для вас і вашых лісянят.
Асаблівасці:
✔ Даследуйце спустошанае асяроддзе, заснаванае на рэальных актуальных праблемах.
✔ Палюйце на іншых жывёл, каб пракарміць лісянят, і самі не станьце здабычай.
✔ Праверце свой інстынкт выжывання і прымайце эмацыйна складаныя рашэнні.
✔ Шукайце новыя логавы, каб быць у бяспецы ад прыродных і тэхнагенных пагроз.
✔ Клапаціцеся пра сваіх малых, карміце іх і вучыце новым навыкам, каб зрабіць іх менш уразлівымі.
✔ Выжывайце!
© HandyGames 2026
Аднакарыстальніцкія гульні